Міжнароднае свята паэзіі


Міжнароднае свята паэзіі

31.01.2018                                      Новости


У сталічным Доме дружбы адбылася прэзентацыя міжнароднага праекта “Бібліятэка сучаснай паэзіі” (г. Масква). Арганізатар і кіраўнік праекта — член  Саюза пісьменнікаў Расіі, паэтэса Ларыса Кузьмінская.

Вядучымі паэтычнага свята былі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, паэт, старшыня таварыства дружбы Беларусь–Расія Міхась Пазнякоў і Ларыса Кузьмінская.

У мерапрыемстве прынялі таксама ўдзел Ніна Цурыкава, Алена Ларушына, Ірына Карэтнікава, Наталля Адлер, Андрэй Дэбабаў (Расія); Анатоль Аўруцін, Аляксандр Кавалёнак, Таццяна Жылінская, Тамара Кавалёнак, Хізры Асадулаеў, Ала Верная, Ала Ярмак, Вікторыя Смірнова, Тамара Кавальчук, Вольга Багушыньска (спявачка) — Беларусь; Вікторыя Левіна (Ізраіль); Лілія Носка (Літва). 

Павел КУЗЬМІЧ

Фота Васіля КУЛІКОВА