23.01.2018 Новости
Па запрашэнні гімназіі №6 г. Маладзечна тут пабываў пісьменнік, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Міхась Пазнякоў. Разам з ім да вучняў 4–5 класаў завіталі супрацоўнікі выдавецтва “Народная асвета” і самадзейны кампазітар Аляксандр Якіменка. Была разгорнута вялікая кніжная выстаўка, дзе найперш вылучаліся два дзясяткі кніг вядомага творцы.
Міхась Пазнякоў прэзентаваў свае новыя кнігі, выпушчаныя гэтым выдавецтвам у 2017 годзе. Гэта “Школьны слоўнік беларуска-рускіх амонімаў” і каляровая навукова-пазнавальная кніга “Прогулки по Минску”. Апошняя была выдадзена спецыяльна да 950-годдзя заснавання нашай сталіцы. Абедзве кнігі створаны аўтарам па заказу выдавецтва.
На сустрэчы прагучалі вершы і песні на словы паэта. Пісьменнік загадаў вучням свае любімыя загадкі. Усе, хто адгадваў іх атрымлівалі ў падарунак кніжку.
Адбылася цікавая размова з гімназістамі. Усе жадаючыя атрымалі пісьменніцкі аўтограф.
Прайшла тут і прэзентацыя фільма Нацыянальнай кінастудыі Беларусі “Міхась Пазнякоў. Слова паэта”, прысвечаны творчасці і дзейнасці гэтага праграмнага пісьменніка, пяру якога належыць амаль дзевяноста кніг.
Павел КУЗЬМІЧ
Фота аўтара
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси