
22.01.2025 Новости
Свой высокі юбілей сустрэла выдавец, публіцыст, дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва “Чатыры чвэрці”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ліліяна Анцух.
Ліліяна Фёдараўна скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (1974), Маскоўскі інстытут павышэння кваліфікацыі інфармацыйных работнікаў (1979), рыдакцыйна-выдавецкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута (1982).
Працавала загадчыкам дзіцячай бібліятэкі №5 г. Мінска (1983 ‒ 1985), загадчыкам аддзела стандартызацыі і інфармацыі кнігавыдавецкай справы Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі (1987 ‒ 1991), дырэктарам рэдакцыйна-эканамічнага цэнтра выдавецка-паліграфічнай кампаніі “Эрыдан” (1991 ‒ 1992), выканаўчым дырэктарам Беларускага фонду дапамогі развіццю культуры (1992 ‒ 1993). З 1993 года ‒ па цяперашні час ‒дырэктар, галоўны рэдактар выдавецтва “Чатыры чвэрці”.
Ліліяна Ануцх ‒ аўтар кніжных публікацый і выступленняў у перыядычным друку, стваральніца выдавецкіх праектаў у галіне нацыянальнай і духоўнай культуры. Яна з’яўляецца лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, ўзнагароджана срэбраным медалём ВДНГ СССР, медалём Францыска Скарыны, медалём ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай і інш.
Калегі віншуюць паважаную Ліліяну Фёдараўну з высокім юбілеем, жадаюць новых поспехаў у выдавецкай справе, вялікага чалавечага шчасця і невычэрпнага творчага натхнення на доўгія гады!
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси