Мой чароўнейшы Столінскі край


Мой чароўнейшы Столінскі край

17.01.2025                                                          Новости


Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, майстар-ганчар Васіль Казачок прадставіў Брэстчыну і «чароўнейшы Столінскі край»  ў Мінскім міжнародным цэнтры  БелЭкспа  на выстаўцы дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь» і правёў майстар-класы па ганчарству.

Васіль Казачок

Мой чароўнейшы Столінскі край

Шмат прыгожых мясцін у свеце.

Дзе радзіўся – ты не забывай!

Зоркай мне пуцяводнаю свеціць

Мой чароўнейшы Столінскі край.

 

Тут жыву –  і мне хораша тут:

Ля крынічкі у полі, у лесе.

Мне каштоўнай пярлінкаю кут

У чароўнай шкатулцы Палесся.

 

Пройдзеш праз Радзівілаўскі парк –

Пах мінуўшчыны слаўнай адчуеш.

Старажытны ля Манькавіч скарб

Экзатычнай красой зачаруе.

 

Парк на кручы, рачная плынь –

Унікальнейшы цуд прыроды.

Горад Столін, а побач –Гарынь

Маці Прыпяці коціць воды.

 

Постаць грозная. Шчыт у руцэ.

Ніжа неба вострая дзіда –

Князь Давід на Гарынь-рацэ

Заснаваў Гарадок Давідаў.

 

На высокай пясчанай гары,

Спаясанай балотам і лесам,

Гараднянскія ганчары

Годна славяць наш край палескі.

 

Столін, Струга, Давід-Гарадок,

Гарадная, Рубель, Альшаны…

Кожны мне дарагі куток,

Кожны славай сваёй павянчаны.

 

Многа скарбаў на нашай зямлі.

Найцудоўнейшы скарб – людзі:

Хлебаробы, касцы, песняры –

Ўсе бязмежна зямлю сваю любяць.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси