
17.01.2025 Новости
Шчадрэц у Іванаўскім раёне прайшоў з удзелам паэта, празаіка, журналіста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыі Ляшук. Марыя Ляшук – удзельніца вакальнага ансамбля «Славяначка», таленавіты творца. Захаваць народныя традыцыі, прынесці адчуванне свята ў кожны дом, данесці любоў і павагу да кожнага сэрца – вось асноўная мэта зімовага «турнэ» па вёсачках. Напрыклад, у в. Вілы пражываюць толькі старажылы. «Але як прыемна было бачыць іх шчаслівыя твары, – прызнаецца Марыя Ляшук, – чуць іх словы ўдзячнасці за ўсебаковы клопат з боку дзяржавы». Спявачкі наведалі вёскі Навасёлкі, Дастоева, пабывалі і на малой Радзіме Марыі Ляшук – Табулкі, не пакінулі без увагі і буйныя сельска-гаспадарчныя прадпрыемствы ў в.Моладава і в.Моталь. З песнямі ды вершамі артысты жадалі ўсім сялянам моцнага здароўя, добрага ўраджаю, дабрабыту, каб плённая праца рупліўцаў сяла забяспечвала краіне дабрабыт і росквіт.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси