Віншуем!


14 студзеня свой 75-гадовы юбілей сустракае вядомы паэт і перакладчык Вадзім Спрынчан.

14.01.2025                                                          Віншуем


14 студзеня свой 75-гадовы юбілей сустракае вядомы паэт і перакладчык Вадзім Спрынчан.

Нарадзіўся Вадзім Браніслававіч у 1950 г. у Гомелі ў сям’і вядомага паэта Браніслава Спрынчана. У 1963 г. разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў загадчыкам рэдакцыі паэзіі выдавецтва “Мастацкая літаратура”, рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Полымя”.

Першыя вершы Вадзім Спрынчан надрукаваў у 1976 г. у часопісе “Нёман”. Ён з’яўляецца аўтарам паэтычных кніг “Земля и звёзды” (1981 г.), “Свет неделимый” (1990 г.) і іншых. Перакладае на рускую мову вершы беларускіх паэтаў. Яго пераклады змяшчаліся ў часопісе “Нёман”, газетах “Комсомольская правда”, “Рабочая смена” і інш. Мае ўзнагароды ад Саюза пісьменнікаў  Беларусі і іншых грамадскіх арганізацый.

Калегі па творчасці віншуюць шаноўнага Вадзіма Браніслававіча з высокім юбілеем, жадаюць моцнага здароўя і творчага даўгалецця.

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси