
13.01.2025 Новости
Справаздачны сход Брэсцкага абласнога аддзялення, які адбыўся 10 студзеня 2025, прайшоў у атмасферы творчасці.
Старшыня літаратурнай суполкі Таццяна Дземідовіч распавяла пра асноўныя мерапрыемствы, кнігі, публікацыі, фестывалі, конкурсы, літаратурна-краязнаўчыя паездкі… За кожным пратакольным запісам у справаздачы – радасць ад сустрэч з чытачамі, нараджэнне новых твораў, яркія ўспаміны і значныя падзеі.
А самай важнай падзеяй апошніх тыдняў мінулага года стаў выхад зборніка паэзіі «За Радзімы жыццё». Брэсцкія пісьменнікі прысвяцілі кнігу 85-годдзю ўтварэння Брэсцкай вобласці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У кнізе два раздзелы – «Незагойная рана» і «Наш родны край». Выдавец, складальнік і адзін з аўтараў зборніка Наталля Канрашук распачала паэтычны марафон. Паэты Ірына Морых і Вера Вакула прызналіся, што многія вершы – гэта памяць пра родных, блізкіх, знаёмых, чыімі духоўнымі сіламі кавалася Вялікая Перамога, гэта ўдзячнасць за сённяшні мірны дзень. Вельмі цёплым і шчырым атрымалася выступленне старэйшага пісьменніка. Брэсцкага аддзялення СПБ, Георгія Тамашэвіча, які падтрыхтаваў вершаваныя прысвячэнні калегам па пяры.
Таццяна Шульга прачытала свае лірычныя кранальныя філасофскія вершы з аўтарскага зборніка, які зусім нядаўна пабачыў свет, «Ад восені да восені». З вялікай увагай і цікавасцю прысутныя пазнаёміліся з апошнімі нумарамі брэсцкага раённага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс». Заснавальнік выдання, рэдактар, складальнік Аляксандр Валковіч на старонках альманах знаёміць чытачоў з калаўротам пісьменніцкіх падзей, з аўтарскімі набыткамі, творчымі перамогамі. Вельмі трапятліва ён адносіцца і да падтрымкі маладых аўтараў. У рубрыках «Беларусь памятае», «Старонкі гісторыі», «Народныя святы і звычаі», «Чароўныя спевы і паданні спадчыны»”– сабрана ўсё, чым натхняецца душа паэта і земляроба! Дарэчы, менавіта Аляксандр Валковіч калісьці падтрымаў таленавітую Анастасію Сміліну, стаўшы аўтарам прадмовы да яе першага зборніка паэзіі “Круговорот надежды и мечты». З вялікай асалодай ён зачытаў урывак са сваёй рэцэнзіі, змешчаны ў кнізе. Глыбінёй паэтычных вобразаў, нечаканых высноў і прыгажосцю вобразаў новых вершаў захапіла прысутных і сама Анастасія Сміліна.
Ірына Фаміна – загадчыцца аддзела абанемента Брэсцкай гарадской бібілятэкі імя А.С.Пушкіна, дарэчы, ва ўтульнай зале якой і сабраліся пісьменнікі, распавяла пра тое, чым запомніўся першы творчы год у статусе пісьменніка. Гэта і радасць, звязаная з выхадам першай кнігі, і шчырыя водгукі чытачоў і калег па творчаму цэху.
Празаік Анатоль Брытун на сваём прыкладзе яшчэ раз упэўніў прысутных, што кнігі брэсцкіх пісьменнікаў запатрабаваныя, што многія жыхары першага рэгіёну цікавяцца гісторыяй роднага краю.
Вось і скончыўся яшчэ адзін творчы год, але літаратурны працэс цяжка ўспрынімаць лічбамі на паперы, бо кожны крок наперад – публікацыі, кнігі, сустрэчы з маленькімі і дарослымі чытачамі, паездкі, – быў асобнай доўгай і прыменай гісторыяй шырынёй у Сусвет, які назастаўся ў нашай памяці і памяці тых, хто з намі гэты год быў побач!
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси