Адбылася сустрэча Галіны Загурскай з выхаванцамі Дзіцячага прытулку


Адбылася сустрэча Галіны Загурскай з выхаванцамі Дзіцячага прытулку

11.01.2025                                                          Новости


Адбылася сустрэча паэтэсы і мастачкі Галіны Загурскай з выхаванцамі Дзіцячага прытулку Полацкага раёна. Арганізавала сустрэчу выхавацель установы Анжаліка Генрыхаўна Сыцэвіч.

Дзеці – непасрэдны народ, і яны дужа шчыра рэагавалі на тое, што ім расказвала і паказвала аўтар. А Галіна Загурская прэзентавала сваю новую кнігу для дзяцей “Падарожжа ў птушынае царства”. Хораша ўспрымаліся дзеткамі вершы з кнігі, асабліва ж іх уразіла тое, што ўсе малюнкі да кнігі зрабілі сама аўтар. Малюнкі гэты дэманстраваліся ў выглядзе слайдаў на вялікім экране тэлевізара.

На сустрэчы былі і гульні. Дзеці адгадвалі загадкі, анаграмы і гулялі ў перакладчыкаў, у канцы мерапрыемства задалі нямала пытанняў і падзяліліся ўраджаннямі.

 

Віцебскае абласное аддзяленне

ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі"

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси