Не стала Івана Іванавіча Цітарэнкі


Не стала Івана Іванавіча Цітарэнкі

02.12.2024                                                          Новости


29 лістапада 2024 года раптоўна перастала біцца сэрца самабытнага творцы, члена Гомельскага абласнога аддзялення Грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Івана Іванавіча Цітарэнкі.
Будучы літаратар нарадзіўся 2 студзеня 1957 года ў вёсцы Іванаўка Гомельскага раёна ў сям’і калгаснікаў. У 1974 годзе скончыў Целяшоўскую сярэднюю школу. З 1975 па 1977 год служыў у Савецкай Арміі. Пасля выканання воінскага абавязку скончыў Прыбарскае сельскагаспадарчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 52. Працаваў вадзіцелям у калгасе “1 Мая” Гомельскага раёна, затым на працягу дваццаці гадоў слесарам горна-обагачальнага камбіната Адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельшкло".
Жыў у аграгарадку Кругавец-Калініна Добрушскага раёна.
Вершы пісаў з 16 гадоў. Друкаваўся ў вайсковых газетах Прыволжскага і Прыкарпатскага ваенных акруг, у раённых і абласных газетах, у часопісах “Планета – сям’я”, “Метамарфозы”, у альманаху “Літаратурная Гомельшчына” і калектыўных зборнікаў. Выдаў больш 10 аўтарскіх зборнікаў паэзіі. Удзельнічаў у творчых акцыях і мерапрыемствах Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” па папулярызацыі кнігі і чытання.
Калектыў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” глыбока смуткуе з нагоды раптоўнай смерці самабытнага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Івана Іванавіча Цітарэнкі і вызвае спачуванне яго жонцы, Вользе Ільінічне Цітарэнка, дзецям і ўнукам выдатнага творцы і чалавека.
Савет Гомельскага абласнога аддзялення
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси