
20.11.2024 Спачуваем
Палітыка Апанас Паўлавіч нарадзіўся 5 лютага 1935 года ў вёсцы Бродак Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Празаік, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з
Літаратурную працу пачаў у 1960 годзе з вершаў на рускай мове. Свой першы верш апублікаваў у газеце “Магілёўская праўда”. Яго празаічныя творы, апавяданні, аповесці адметныя грунтоўным веданнем жыцця, цёплым гумарам, вострай сацыяльнай накіраванасцю, непрымірымымі адносінамі да негатыўных з’яў, якія перашкаджаюць нам жыць. Першы зборнік твораў Апанаса Палітыкі выйшаў у 1976 годзе пад назвай “І ў хвост, і ў грыву”. Аўтар кніг “Маўчанне навыперадкі”, “Свой хлопец”, “Праверка”.
Пісьменнікі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі смуткюць у сувязі са стратай шаноўнага калегі – Апанаса Паўлавіча Палітыкі і выказваюць шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.