Пайшоў з жыцця Аляксандр Быкаў


Пайшоў з жыцця Аляксандр Быкаў

11.11.2024                                                          Спачуваем


Раптоўна і заўчасна пайшоў з жыцця мядзельскі пісьменнік Аляксандр Быкаў. Зусім нядаўна, у верасні, Аляксандр Генадзьевіч адзначыў сваё сямідзесяцігоддзе, і вось…


Не стала чалавека, які амаль што ўсё жыццё прысвяціў журналісцкай працы і служэнню мастацкаму слову. Яго пяру належаць кніжкі “Бабуліны макі”, “Пегас на сотках”, паэтычныя зборнікі “Целую руки женщины моей”, “Кветка папараць”, “Пад небам бусліным”, “За межы круга”, “І тым не менш…”, “Барысаўскі тракт”, зборнік прозы “Кропка сінгулярнасці”. Аляксандр Быкаў з’яўляецца лаўрэатам літаратурнай прэміі Мінскага аблвыканкама, рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” у намінацыі “паэзія”.


А яшчэ ён шмат гадоў прапагандаваў здаровы лад жыцця – займаўся марафонскім бегам. І нічога не прадвяшчала таго, што здарылася.


Пісьменнікі Міншчыны смуткуюць па свайму калегу, выказваюць словы падтрымкі родным і блізкім нябожчыка.

Старшыня Мінскага абласнога
аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Леанід Крыванос

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси