25.09.2024 Новости
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2024 года № 235 адзін са старэйшых пісьменнікаў СПБ Барыс Далгатовіч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. А 24 верасня да віноўніка падзеі завітала прадстаўнічая дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі пад началам старшыні – Карлюкевіча Алеся Мікалаевіча.
Барысу Дзмітрыевічу была ўручана ўзнагарода. Для 90-гадовага ветэрана ўзброеных сіл, кандыдата гістарычных навук і вядомага ў краіне даследчыка перыяду Вялікай Айчыннай вайны гэта стала чарговым прызнаннем яго творчай і навуковай працы. Павіншавалі яго і калегі па Мінскаму абласному аддзяленні Саюза пісьменнікаў: кіраўнік аддзялення – Леанід Крыванос і паэт Рагнед Малахоўскі. У сваю чаргу Барыс Далгатовіч паабяцаў і надалей плённа працаваць на карысць навуцы і літаратурнаму слову.
Прэс-служба МАА СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси