25.09.2024 Новости
У Мачульскім доме фальклору Столінскага раёна Галіна Бабарыка правяла з вучнямі Мачульскай базавай школы запамінальную сустрэчу «Наша сіла ў адзінстве».
Галіна Сідараўна нарадзілася ў вёсцы Мачуль Столінскага раёна. Скончыла Мачульскую васьмігодку, затым Магілёўскае педвучылішча і Магілёўскі педагагічны інстытут і на працягу 39 гадоў працавала настаўніцай у роднай вёсачцы. Яна – аўтар паэтычных зборнікаў «Давер», «Дарога ў восень» і “Матывы Моўствы», у якіх выразна адчуваецца пастаянная знітаванасць з родным краем, вершы поўняцца глыбокімі і высакароднымі пачуццямі, а прыгажосць роднага краю знайшла паэтычнае адлюстраванне ў пейзажнай лірыцы Галіны Бабарыкі.
Па інфармацыі
Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси