Аўтар «Галавасека» пабываў на мітынгу, прысвечаным «вогненнай вёсцы»


Аўтар «Галавасека» пабываў на мітынгу, прысвечаным «вогненнай вёсцы»

25.09.2024                                                          Новости


Жыццё спынілася ў вёсцы Драмлёва жабінкаўскага раёна 82 гады таму, але ўсялякі раз людзі прыходзяць 11 верасня на месца смутку, дзе ў попельным верасні 1942-га спыніла існаванне «вогненная вёска».

Трагедыя адбылася на свята Адсячэння галавы Іаана Хрысціцеля, вядомае ў народзе як Галавасек, Галаварэз або Крываўнік. З таго дня ў вогненную вёску наведваюцца людзі, якія ладзяць у мемарыяльным комплексе «Драмлёва» мітынгі-рэквіемы.

Па даўняй традыцыі на сёлетняй жалобе сярод іншых шматлікіх наведвальнікаў прысутнічаў беларускі пісьменнік, гісторык і журналіст, аўтар кнігі «Галавасек».

Напрыканцы па даўняй традыцыі пасля хвіліны маўчання прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскасці і школьнікі ўсклалі кветкі да падножжа трох бронзавых жаночых фігур, сімвалізуючых тры пакаленні, якія былі знішчаны 11 верасня 1942 года.

                                Па інфармацыі

 Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси