
25.09.2024 Новости
Падчас падпісной кампаніі на чацвёрты квартал 2024 года наведвальнікам аддзялення паштовай сувязі № 1 у горадзе Жабінцы пашанцавала ўдвая: яны змаглі не толькі выпісаць раённую газету «Сельская праўда» і абласную «Зарю», але атрымаць яшчэ і прыемныя прызы ад рэдакцыі.
Прыемным бонусам «Дня падпісчыка» для жабінкаўцаў стала аўтограф-сесія, праведзеная аглядальнікам раёнкі, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам дакументальнай аповесці-эсэ «Галавасек» Анатолем Бензяруком.
У выніку ў той дзень каля трох дзясяткаў жыхароў горада-спадарожніка працягнулі свае сяброўскія адносіны з «Сельскай праўдай», якая ўваходзіць у склад КУІП «Рэдакцыя Брэсцкай абласной газеты “Заря”».
Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси