Калі душа спявае…


Калі душа спявае…

24.09.2024                                                          Новости


Сонечная і цёплая восень гэтага года радуе кожнага з нас. А яшчэ – натхняе творчых людзей на лірычны лад. Пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення СПБ – не выключэнне. Вось і ў творчасці вядомага на Міншчыне паэта-песенніка Кастуся Цыбульскага першы восеньскі месяц адзначаны шэрагам адметных мерапрыемстваў.

21 верасня ў сталічнай сярэдняй школе № 40 адбыўся тэматычны фэст “Матулін каравай”. Наведвальнікаў свята сваімі смачнымі вырабамі частавалі школьнікі і іх бацькі. А павіншаваць гасцей былі запрошаны Кастусь Цыбульскі разам з удзельнікам першага складу ансамбля “Верасы”, кампазітарам Яўгенам Хаменка. Канстанцін Пятровіч выканаў некалькі сваіх песен, чытаў вершы. Яго выступленне суправаджалася бурнымі апладысментамі.

А ўжо 22 верасня Кастусь Цыбульскі радаваў песнямі і паэтычнымі радкамі удзельнікаў І-га міжнароднага фестывалю духоўнай творчасці “Богородице похвалу пропоём” у старажытным Нясвіжы, на які з’ехаліся прадстаўнікі літабяднанняў, творчых калектываў і танцавальных гурткоў з розных рэгіёнаў краіны.

Не стане выключэннем у актыўнай творчай дзейнасці паэта-песенніка і кастрычнік. 24 кастрычніка ў 17.00. у тэатральнай зале сталічнага Дома літаратара адбудзецца творчы вечар Кастуся Цыбульскага “Зямля бацькоў – сыноў зямля” да 90-годдзя ўтварэння Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сярод запрошаных удзельнікаў – ансамблі народнай музыкі “Свята” і “Пліса”, народны артыст Беларусі Уладзімір Яскевіч і іншыя выканаўцы. Запрашаем!

Прэс-служба МАА СПБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси