Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Раіса Раманчук узнагародзіла пераможцаў конкурсу


Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Раіса Раманчук узнагародзіла пераможцаў конкурсу

24.09.2024                                                          Новости


У межах літаратурна-музычнага фестывалю «Восень у Завоссі» традыцыйна падводзяцца вынікі і ўзнагароджваюцца пераможцы творчага конкурсу «Там пакінуў я душы часціцу…», прысвечанага жыццю і творчасці беларускага пісьменніка Адама Міцкевіча. Конкурс праводзіцца сярод дзяцей і моладзі Брэсцкай вобласці.

vosen-nagrazhdenie-(1).JPG
У намінацыі «Проза» пераможцаў узнагароджваў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік.

vosen-nagrazhdenie-(4).JPG
vosen-nagrazhdenie-(5).JPG1-е месца – Марыя Плявака, навучэнка 9-га класа Брэсцкай санаторнай школы-інтэрната;

2-е месца – Яўгенія Дзямянік, навучэнка 9-га класа Ходасаўскай базавай школы Камянецкага раёна;

vosen-nagrazhdenie-(6).JPG
3-е месца – Валерый Кацуба, навучэнец 10-га класа і выхаванец гісторыка-краязнаўчага аб’яднання «Мой край» Карчоўскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна.

vosen-nagrazhdenie-(11).JPG

vosen-nagrazhdenie-(2).JPG

vosen-nagrazhdenie-(3).JPG
У намінацыі «Паэзія» пераможцаў узнагароджвала Раіса Раманчук – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні «Крыніца» пры Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота.

vosen-nagrazhdenie-(7).JPG

«За захаванне гістарычнай памяці і мастацкую выразнасць» узнагароджаны навучэнец 10-га класа Краснавольскай сярэдняй школы Лунінецкага раёна Цімафей Вароніч.

vosen-nagrazhdenie-(8).JPG«За творчы падыход і арыгінальнасць задумкі» ўзнагароджана навучэнка 11-га класа сярэдняй школы № 1 города Баранавічы імя С. І. Грыцаўца Крысціна Кузменка.

vosen-nagrazhdenie-(10).JPG«За высокае выканальніцкае майстэрства» ўзнагароджана навучэнка 11-га класа гімназіі № 1 горада Баранавічы Аксіння Рапінчук.

«За красамоўнасць і яркія паэтычныя вобразы» ўзнагароджана навучэнка 9-га класа сярэдняй школы № 13 города Баранавічы Яўгенія Мінеева.

За 3-е месца ў намінацыі «Паэзія» ўзнагароджана навучэнка 9-га класа сярэдняй школы № 12 горада Брэста імя К. Л. Губарэвіча Марыя Лебядзькова.

vosen-nagrazhdenie-(13).JPG

vosen-nagrazhdenie-(14).JPG
vosen-nagrazhdenie-(9).JPG

Лаўрэатам конкурса стаў навучэнец 10-га класа Стрыгінскай сярэдняй школы Бярозаўскага раёна Ягор Бык.
Віншуем!

vosen-nagrazhdenie-(12).JPG
Алена РАКУЦЬ

Фота Барыса НАВАГРАНА

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси