Сяргею Рынкевічу – 60!


Сяргею Рынкевічу – 60!

19.09.2024                                                          Віншуем


Рынкевіч Сяргей Анатольевіч нарадзіўся 19 верасня 1964 года ў Магілёве. З залатым медалём скончыў сярэднюю школу, з адзнакай – Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. Доктар тэхнічных навук, прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Аўтар зборнікаў вершаў “Мелодия души” і “Сердцем слышу тишину”. У 2021 годзе выйшла кніга прозы “Дерево. Сон в новогоднюю ночь. Леонардо”.


Сяргей Рынкевіч – паэт-рамантык. Яму ўласціва эмацыйна-ўзнёслае светаадчуванне. Прырода Беларусі: лясы, сенажаці, рэкі крыніца яго натхнення. Паэтычныя творы аўтара вылучаюцца глыбокай шчырасцю, вобразнасцю, лірызмам, духоўнасцю, любоўю да Радзімы і неабыякавасцю да навакольнага свету.


Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве ў Мінску.


Паважаны Сяргей Анатольевіч! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з юбілеем. Жадаем Вам моцнага здароў’я, сямейнага дабрабыту і творчага натхнення. Няхай здзяйсняюцца ўсе Вашы мары!

Савет Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси