04.09.2024 Новости
Як і ў папярэднія гады, пісьменнікі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ прынялі актыўны ўдзел у Дні беларускага пісьменства. На гэты раз ‒ у аздобленым горадзе Івацэвічы. Некаторыя з іх шчыравалі ў першы дзень свята на самых розных пляцоўках, у школе і ў бібліятэцы. Але асноўная вялікая дэлегацыя прыбыла першага верасня. На пляцоўцы "Слова пісьменніка" адбыліся прэзентацыі міжнародных кніжных праектаў сталічнага аддзялення. Сярод іх зборнікі "Достояние", прымеркаваны да 195 -годдзя Л.М.Талстога; " С пушкинской строкой", прысвечаны 225-годдзю з дня нараджэння А. С.Пушкіна; "Русь и Белая Русь ‒ едины", прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Аўтарамі гэтых зборнікаў з"яўляюцца пісьменнікі Беларусі і Расіі. Выпуск апошняга, дарэчы, прафінансаваны Прэзідэнцкім фондам культурных ініцыятыў Расійскай Федэрацыі.
Адбылася таксама і прэзентацыя першага выпуску Міжнароднага літаратурна-мастацкага альманаха "Литературное созвездие", заснаванага сталічным аддзяленнем СПБ. Альманах прадстаўляе творчасць як беларускіх пісьменнікаў, так і прадстаўнікоў творчых саюзаў Расіі і іншых дружалюбных краін.
З асаблівай цікавасцю прысутныя слухалі і прэзентацыю калектыўных зборнікаў аддзялення, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ("Пад мірным небам") і да 80-годдзя Вялікай Перамогі ("Пад зоркай Перамогі). Арганізатарамі і ўкладальнікамі ўсіх гэтых выданняў з"яўляюцца старшыня МГА СПБ, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў і пісьменніца Тамара Кавальчук. Яны і правялі іх прэзентацыю.
Свае новыя кнігі тут прэзентавалі таксама пісьменнікі Аляксандр Плавінскі, Віктар Праўдзін, Аліна Грышкевіч, Тамара Кавальчук, Іна Фралова, Міхась Пазнякоў, Ліліяна Анцух, Валянціна Быстрымовіч, Іван Чарота, Міхаіл Дзеравянка, Дзмітрый Мікалаеў.
Затым адбылася паэтычна-песенная імпрэза "З любоўю да Беларусі". З вершамі выступілі паэты Таццяна Атрошанка, Таццяна Жылінская, Вольга Норына, Міхаіл Кулеш, Юрась Нераток, Уладзімір Тулінаў, Іна Фралова, Вольга Шпакевіч, Вольга Нікіценка, Генрых Тарасевіч, Міхась Пазнякоў, Алена Басікірская, Людміла Воранава. Песні на вершы класікаў беларускай паэзіі выканаў вядомы спявак Аляксандр Валодчанка.
Пісьменнікі правялі таксама аўтограф-сесію, адказалі на шматлікія пытанні слухачоў.
Павел Кузьміч.
Фота Васіля Кулікова.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси