06.07.2024 Спачуваем
Васіль Пятровіч нарадзіўся 16 мая 1952 года ў вёсцы Хамічава Іванаўскага раёна. Выпускнік факультэта фізічнага выхавання Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна ў 1978–2012 гадах працаваў у раённай газеце “Чырвоная звязда” (Іванава).
Творчасць Васіля Жушмы мела шырокае прызнанне. За кнігу “Гарэза” ён станавіўся лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага аблвыканкама і рэспубліканскага конкурсу “Лепшы твор 2011 года” ў намінацыі “Дзіцячая літаратура”. Таленавіты аўтар меў дыпломы “Лепшы фотакарэспандэнт”, “За прапаганду алімпійскага руху”, “За асвятленне пытанняў прафілактыкі надзвычайных сітуацый”, быў пераможцам абласнога спаборніцтва журналісцкага майстэрства ў намінацыі “Ахова прыроды і навакольнага асяроддзя”. Да апошняга імгнення Васіль Жушма заставаўся чалавекам, шчыра ўлюбёным у краявіды роднай Беларусі, якія часта занатоўваў сваім пяром і фотакамерай.
Пісьменнікі Брэстчны смуткуюць і шчыра спачуваюць родным і блізкім Васіля Пятровіча.
Брэсцкае абласное аддзяленне
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Фота з афицыйнага сайта
абласной газеты “Заря”
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси