Адбыўся творчы вечар Дзмітрыя Вінаградава


Адбыўся творчы вечар Дзмітрыя Вінаградава

13.06.2024                                                          Новости


7 чэрвеня Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса запрасіла сваіх карыстальнікаў на творчы вечар пісьменніка, члена Мінскага абласнога аддзялення СПБ Дзмітрыя Вінаградава “Пока в душе затишье не настало”.

30 гадоў назад адбыўся творчы дэбют Дзмітрыя Леанідавіча ў зборніку аб Уздзеншчыне “Край мой там, дзе Нёман льецца”, прысвечаным 500-годдзю нашага горада.

У гэты дзень пісьменніка віталі ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Нёманец”, госці з Дзяржынскага народнага літаратурнага клуба “Выток”.

Шчырыя пажаданні і словы падзякі за плённую літаратурную творчасць прагучалі ад старшыні Уздзенскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў – Аксаны Салавей. Аб сучасных мерапрыемствах, якія праводзіліся з удзелам Дзмітрыя Леанідавіча расказала дырэктар раённай бібліятэкі А.Драчан і пажадала пісьменніку новых творчых ідэй і ўдзячную чытацкую аўдыторыю.

На творчым вечары прагучалі песні ў выкананні А.Каламійца і ўдзельнікаў вакальнай групы ТЦСАН Уздзенскага раёна.

Увазе прысутных былі прапанаваны відэаролікі, якія супрацоўнікі бібліятэкі стварылі на вершы Дзмітрыя Вінаградава “Шестой ротный”, “Запоздавшее письмо”. Таксама адбылася прэзентацыя новай кнігі пісьменніка “В сорок первом, от горя черном”.

 

Алена Кучук,

супрацоўнік ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса”

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси