Адбыўся Брэсцкі абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка»


Адбыўся Брэсцкі  абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка»

10.06.2024                                                          Новости


У Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці адбыўся Брэсцкі абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

Юныя таленты ў сваіх выступленнях паказалі добрае  веданне беларускай літаратуры, глыбокае разуменне твораў і свае артыстычныя здольнасці, а яшчэ, дзякуючы відэа-візітоўкам, мы ўбачылі прыгажосць розных куточкаў Брэстчыны з іх самабытнасцю, непаўторнасцю, прывабнасцю.   Было прыемна бачыць, з  якой беражлівасцю і пашанай да мастацкага слова афармляюцца літаратурныя куткі ў школах, музейныя экспазіцыі, а таксама  дэманструюцца рушнікі, вышыванкі, дываны, якія старанна і рупліва стваралі прабабулі і прадзядулі.

Штогод у складзе журы – члены  Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. На гэты раз ад пісьменнікаў «журыла» старшыня аддзялення Таццяна Дземідовіч. Яна адзначыла, што прыемна бачыць і ўжо знаёмыя твары канкурсантаў, якія штогод удзельнічаюць у конкурсах чытальнікаў, дэманструюць прафесійны рост і тых, хто ўпершыню трапіў у фінал, здзівіўшы журы сваім майстэрствам. Для дэкламацыі юныя чытальнікі выбіралі творы класікаў, юбіляраў, а таксама пісьменнікаў-землякоў. Свае нумары прысвячалі 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і  Году якасці. Вельмі прыемна, што юнакі  па-за конкурсам чытаюць і  аўтарскія вершы. І, канешне, юных паэтаў мы адзначым спецыяльнымі  дыпломамі ад Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси