Гарадоцкі Парнас


Гарадоцкі Парнас

10.06.2024                                                          Новости


У Гарадку 8 чэрвеня ва ўрочышчы Вараб'ёвы горы прайшоў фестываль "Гарадоцкі Парнас" - гэта свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору, прысвечанае знакамітаму паэту-земляку Канстанціну Вераніцыну, аўтару паэмы XIX стагоддзя "Тарас на Парнасе".
У разнастайнай і насычанай нацыянальным каларытам праграме свята акцэнтнай падзеяй традыцыйна была літаратурная творчасць – гэта сустрэча з вядомымі літаратарамі ў “Літаратурнай імпрэзе”, выступленне мясцовых паэтаў і бардаў на паэтычнай пляцоўцы “У кожным радку натхненне”, прэзентацыяй тэматычнай выставы “Літаратурныя iмёны землякоу́“.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнулася старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі“ Тамара Краснова-Гусачэнка, якая стаяла ля вытокаў знакамітага Гарадоцкага фестывалю. Тамара Іванаўна адзначыла, што твор “Тарас на Парнасе“ - сапраўдная жамчужына беларускай паэзіі, дзе аўтар паставiу́ важныя і складаныя пытанні, якія вызначылі напрамак для развіцця новай беларускай літаратуры.

У свяце таксама прынялі ўдзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Красаў, Валерый Касаткін, Наталля Саветная і іншыя літаратары Віцебшчыны.

Прэс-цэнтр ВАА ГА “Саюз пiсьменнiкау́ Беларусi“

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси