10.06.2024 Новости
У росных травах раскашуе лета.
Цяпла лагодай поўніцца ралля.
Цяжкім калоссем хваліцца палетак,
Не моўкне грай птушыны між галля…
В. Казачок
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Казачок 7 чэрвеня сустрэўся з вучнямі дзіцячага летніка «Нашчадкі» пры Столінскім доме дзіцячай творчасці. Паэт расказаў пра свой шлях у літаратуру, пазнаёміў з паэтычнымі збоонікамі «Прызнанне» і «Я веру!», прачытаў вершы. Пасля адбылася цікавая і займальная экскурсія ў Цэнтр ганчарства.
А тыднем раней да паэта завіталі ў госці вучні Хорскай СШ Столінскага раёна. Яны таксама пазнаёміліся са славутым ганчарным промыслам і літературнымі набыткамі паэта-земляка.
Сустрэчы з пісьменнікамі – яркі доказ таго, што лета – цудоўная магчымасць пасябраваць з кнігай і адкрыць для сабе чароўны свет мастацтва!
Па інфармацыі
Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси