Працягваецца рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі


Працягваецца рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі

07.06.2024                                                          Новости


Міністэрства культуры, грамадскае аб’яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі" і дзяржаўная ўстанова "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі" праводзіць рэспубліканскі конкурс п’ес, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія прафесійна займаюцца літаратурнай і тэатральнай творчасцю.
П’есы, якія падаюцца аўтарамі (аўтарскімі калектывамі), павінны быць арыгінальнымі драматургічнымі творамі на беларускай або рускай мовах.
Тэксты павінны быць створаны не раней за 2015 год.
Прымаюцца толькі тыя п’есы, якія дагэтуль не мелі сцэнічнага ўвасаблення.
Галоўны крытэрый – сцэнічнасць (або прыдатнасць для пастаноўкі ў драматычных тэатрах).
Апошні тэрмін для падачы п’есы на конкурс – 1 верасня 2024 года.

Падрабязную інфармацыю аб удзеле ў конкурсе можна знайсці па спасылцы.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси