
07.06.2024 Новости
Увесь цывілізаваны свет у гэтым годзе адзначае 225 гадоў з дня нараджэння вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.
6 чэрвеня ля помніка вялікаму рускаму класіку ў абласной сталіцы сабраліся літаратары Віцебшчыны, работнікі бібліятэк, навучэнцы школ горада, аматары паэзіі. Удзельнікі паэтычнага мітынгу ўсклалі кветкі да падножжа помніка.
Памочнік Ганаровага консула РФ у г.Віцебску Людміла Канстанцінаўна Лунёва ад імя пасольства Расійскай Федэрацыі, Ганаровага консула РФ у Рэспубліцы Беларусь, Россупрацоўніцтва выказала падзяку Віцебскаму абласному аддзяленню ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і кіраўніцтву гімназіі № 3 імя А.С.Пушкіна за захаванне традыцый, некалі закладзеных паэтам, і творчы ўклад у развіццё рускай мовы. А арганізатарам і пастаянным членам журы адкрытага гарадскога конкурсу паэтычнай творчасці навучэнцаў “Мой сябар, Айчыне прысвяцім душы цудоўныя парывы”, які ў 2024 годзе прайшоў у Віцебску ўжо ў 16 раз, уручыла імянныя падзякі.
На ўсіх прысутных зрабіла незгладжальнае ўражанне выкананне старшынёй Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Тамарай Красновай-Гусачэнка верша класіка “Заклёпнікам Расіі”. Сёння яно гучала як ніколі актуальна, у ім Пушкін паднімае пытанні адносін усярэдзіне славянскага міру і гістарычна складзенай непрыязнасці Еўропы да Расіі. Таксама Тамара Іванаўна паведаміла аб тым, што ў гэты юбілейны дзень выйшаў нумар гарадской газеты “Віцьбічы” з літаратурнай паласой вершаў пераможцаў конкурсу “Мой сябар, Айчыне прысвяцім душы цудоўныя парывы”. Літаратары Віцебска, Полацка, Смаленска Мікалай Намеснікаў, Сяргей Красаў, Валянціна Шырынава, Лідзія Піскун, Васіль Калтуноў, Валерый Касаткін, Лідзія Шышко, Таццяна Харытонава прачыталі свае аўтарскія вершы і творы Пушкіна. А Іна Мароз прадэкламавала ўласны пераклад верша класіка “Талісман”.
Вельмі кранальным і яркім упрыгожаннем паэтычнага мітынгу стала тэматычная літаратурна-музычная кампазіцыя, прадстаўленая навучэнцамі гімназіі № 3 г.Віцебска.
Прэс-цэнтр ВАА ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси