Уладзіміру Скарынкіну ‒ 85!


Уладзіміру Скарынкіну ‒ 85!

06.06.2024                                                          Віншуем


7 чэрвеня  свой 85-гадовы юбілей сустракае вядомы паэт, перакладчык, дзіцячы пісьменнік Уладзімір Скарынкін.

Нарадзіўся Уладзімір Максімавіч у 1939 г. у Віцебску. Скончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961). Працаваў інжынерам у Мінскім аэрапорце, начальнікам аварыйна-выратавальнай службы Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі, намеснікам дырэктара бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Член СП СССР з 1970 г. 

Дэбютаваў вершам у 1955 г. у газеце “Піянер Беларусі”. Аўтар многіх паэтычных кніг для дарослых і для дзяцей. Сярод іх ‒ “Буслы над аэрадромам” (1969), “Гукавы бар’ер” (1972), “Дазвольце ўзлёт (1975), “Выратавальны плыт” (1988), “У карэце па белым свеце” (2000), “Дзе і як жыве Нептун?” (2014) і інш.

Пераклаў на беларускую мову творы Мікалая Рубцова, Міколы Віграноўскага, Яніса Райніса, Дантэ Аліг’еры, Джорджа Байрана, Франчэска Пятраркі і іншых.

Уладзімір Скарынкін ‒ лаўрэат Нацыянальнай прэміі Італіі (1998), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000), прэміі міжнароднага таварыства  “Дантэ” (2001) і інш.

Жадаем шаноўнаму Уладзіміру Максімавічу моцнага здароўя, дабрабыту, даўгалецця.

 

Саюз пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси