
06.06.2024 Новости
З выхаванцамі дзіцячага садка №56 Таццяна Дземідовіч сустрэлася перад важнай падзеяй – першым у іх жыцці выпускным!
Лета будучых першакласнікаў, канешне, напоўніцца прыемнымі ўражаннямі, а хтосьці з юных пазнаек упершыню самастойна па складах прачытае першую ў сваім жыцці кнігу. Таццяна Дземідовіч распавяла, чаму лета мае смак мармеладу, а лепшы сябар – гэта кніга! А яшчэ чаму ў жыцці ўсё ладзіцца, калі побач тыя, каго любіш – родны і блізкія!
Дзеці чыталі рыфмаваныя радкі пра сваіх любімых выхавацельнікаў, павароў і ўсіх тых, хто стварыў незабыўны свет цеплыні ў дашкольнай установе, адгадвалі загадкі на ўважлівасць, вызначалі фарбы лета і дзяліліся планамі на летнія вакацыі.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси