05.06.2024 Новости
6 чэрвеня ‒ у Мінскую раённую цэнтральную бібліятэку (аг. Міханавічы, вул. Школьная, 25) на свята «Лета з добрай кнігай. Урок міласэрнасці». Госця свята ‒ дзіцячая пісьменніца Тамара Бунта. Пачатак у 13:00.
6 чэрвеня ‒ на ўскладанне кветак да помніка Аляксандру Пушкіну (набярэжная ракі Свіслач). Пачатак у 14:00.
6 чэрвеня ‒ у Дом дружбы (вул. Захарава, 28) на творчую імпрэзу, прысвечаную юбілею з дня нараджэння А. С. Пушкіна. Пачатак у 16:00.
7 чэрвеня ‒ у Цэнтральную бібліятэку імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16) на творчую сустрэчу з дзіцячым пісьменнікам Дзмітрыем Мікалаевым. Пачатак у 10:30.
7 чэрвеня ‒ у публічную бібліятэку №1 імя Л. М. Талстога (вул. Маскоўская, 18) на прэзентацыю калектыўнага зборніка “С пушкинской строкой”. Пачатак у 13:00.
8 чэрвеня ‒ на творчую сустрэчу з пісьменнікамі аддзялення, прэзентацыю кніг на плошчы Свабоды (побач з ратушай). Пачатак у 16:00.
10 чэрвеня ‒ у дзіцячую бібліятэку №15 (вул. Слабадская, 27) на сустрэчу з дзіцячым пісьменнікам Міхаілам Дзеравянкам. Пачатак у 11:00.
11 чэрвеня ‒ у Мемарыяльную залу Дома літаратара на творчую сустрэчу сувораўцаў з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Міхасём Пазняковым. Пачатак у 10:00.
12 чэрвеня ‒ у Цэнтральную гарадскую бібліятэку імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16) на прэзентацыю міжнароднага альманаха “Литературное созвездие”. Пачатак у 16:30.
13 чэрвеня ‒ у дзіцячы садок №425 (вул. Адзінцова, 24) на пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Верасок”. Госць ‒ Алена Лемеш. Творчы кіраўнік ‒ Іна Фралова. Пачатак у 10:00.
13 чэрвеня ‒ у дзіцячую бібліятэку №15 (вул. Слабадская, 27) на сустрэчу з дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыя. Пачатак у 11:00.
14 чэрвеня ‒ у дзіцячую бібліятэку №15 (вул. Слабадская, 27) на прэзентацыю кнігі Іны Фраловай “Залатыя рыбкі”. Пачатак у 11:00.
14 чэрвеня ‒ у Маладзечанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М. Багдановіча (вул. Л. Талстога, 4) на творчую сустрэчу з пісьменніцай Тамарай Бунтай. Пачатак у 11:00.
Старшыня МГА СПБ М. П. Пазнякоў
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси