Пайшоў з жыцця Мікалай Панасюк


Пайшоў з жыцця Мікалай Панасюк

19.04.2024                                                          Спачуваем


17 красавіка на  78 годзе  пасля працяглай хваробы пайшоў з жыцця журналіст, публіцыст, празаік, паэт  член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Васільевіч Панасюк

Мікалай Васільевіч Панасюк нарадзіўся 9 сакавіка 1947 года ў вёсцы Галоўчыцы Драгічынскага раёна. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна (1971).

Працаваў у перыядычных выданнях Іванаўскага і Драгічынскага раёнаў, абласной газеце «Заря». Уласны карэспандэнт рэспубліканскай газеты «Звязда» па Брэсцкай вобласці (1969–1984), старшы рэдактар абласной студыі тэлебачання (1984–1987). З 1991-га – уласны карэспандэнт часопіса Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларуская думка», затым – уласны карэспандэнт «Белорусской нивы» па Брэсцкай вобласці.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года.

У 1965 годзе пры газеце «Чырвоная звязда» (Іванава) заснаваў літаб’яднанне «Ясельда». На вершы паэта напісаны песні і прыпеўкі, якія выконваюць народныя калектывы «Астрамечаўскія Лявоны», «Сузор’е», «Знаходка».

Аўтар кніг «Арыенцір – сузор’е Арыён» (Мінск, 1975), «Мужнелі ў барацьбе» (Мінск, 1975), «К созвездиям» (Мінск, 1977), «Полесская целина» (Мінск, 1982), «У авангардзе камунiсты» (Мінск, 1983), «Світальныя зоркі» (Мінск, 1987), «Зоркі над Бугам» (Мінск, 1990), «Без маленькой Удмуртии моей.. ». (Мінск, 1994), «Крык немаўляці»(Брэст, 2002–2005), «Не повторить сорок первый» (Брэст, 2007), «Як Божы дар» (Брэст, 2008), «Дзень добры, родная сядзіба!» (Смаленск, 2015), «Пётр Климук» (Мінск, 2017). Укладальнік зборнікаў «З калядным падарункам» (2005), «От Бреста до Владивостока» (Брэст, 2016).

Узнагароджваўся граматамі і Ганаровымі граматамі Брэсцкага абласнога аргкамітэта фестывалю самадзейнага мастацтва (1967), Цэнтральнага камітэта ДТСААФ (1968), камандуючага войскамі ордэна Леніна Ленінградскай ваеннай акругі (1973), Саюза журналістаў БССР (1977), начальніка палітаддзела вайскавой часці № 22156 (1986), Брэсцкага абласнога аграпрамысловага камітэта і Камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні Брэсцкага аблвыканкама (1989). Лаўрэат абласной прэміі ЛКСМ Беларусі і прэміі «Берасцейская зорка» 2000 года. Дыпламант абкама камсамола, рэдакцыі газеты «Белорусская нива». Мае дыпломы ад Маскоўскага Патрыярхата і Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ды інш. Уганараваны нагрудным знакам «За вялікі ўклад у літаратуру» (2017).

 

Калектыў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра смуткуе з прычыны смерці пісьменніка  МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ПАНАСЮКА і выказвае глыбокія спачуванні яго родным і блізкім, сябрам і паплечнікам.