На пляцоўцы сталічнай дзіцячай бібліятэкі №16 зрабіў першыя крокі праект “А з намі памяць пра вайну”


На пляцоўцы сталічнай дзіцячай бібліятэкі №16 зрабіў першыя крокі праект “А з намі памяць пра вайну”

22.11.2017                           Новости 


На пляцоўцы сталічнай дзіцячай бібліятэкі №16 зрабіў першыя крокі праект “А з намі памяць пра вайну”. У прывітальным слове загадчык бібліятэкі Вольга Іванаўна Ціткова сказала, што літаратурна-музычнае мерапрыемства адбылося дзякуючы агульным намаганням МГА СПБ, супрацоўнікам узгаданай бібліятэкі, МЦТ “Зорка” і дзіцячага танцавальнага калектыва “Дэнс-топ”. Яна прадставіла гасцей імпрэзы – пісьменнікаў Аляксандра Вашчанку і Іну Фралову, іх кнігі.

Перадала слова вядучай і арганізатару праекта, супрацоўніку МГА СПБ паэтэсе Іне Фраловай.

Іна Мікалаеўна распавяла пра тое, як узнікла ідэя  такога праекта, прачытала некалькі ўласных вершаў і ўзгадала звесткі з творчай біяграфіі пісьменніка, барда, даследчыка Аляксандра Пятровіча Вашчанкі.

Песняй пра Грунвальд Аляксандр Вашчанка распачаў свой выступ. Цікава, змястоўна, з пачуццём гонару да гісторыі свайго народа ён прэзентаваў кнігу Яна Длугаша “Грунвальдская бітва”, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве “Беларусь”. Выканаў некалькі лірычных песень на словы сучасных паэтаў. Адказаў на шматлікія пытанні, якія здзіўлялі глыбінёй ведання гісторыі.

Імпрэзу ўпрыгожылі нумары “Белая ластаўка” і “Купалінка” танцавальнага калектыва “Дэнс-топ” пад кіраўніцтвам Ліліі Внучко.

Па словах супрацоўніка МЦТ “Зорка” і яе выхаванцаў першыя крокі праекта зроблены ўдала і ўпэўнена, і засталося толькі пажадаць патрэбнаму і добраму пачынанню — у добры шлях.

Ганна СТАРАДУБ