«Ён стаў сапраўдным народным песняром». Споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа


«Ён стаў сапраўдным народным песняром». Споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа

03.11.2017                                       Новости 


Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас са 135-годдзем з дня нараджэння славутага пісьменніка, народнага паэта Беларусі, класіка нацыянальнай і сусветнай літаратуры Якуба Коласа.

Адзін з заснавальнікаў сучаснай мастацкай прозы, аўтар знакамітых паэтычных шэдэўраў, ён стаў сапраўдным народным песняром, сімвалам велічы і культурнага багацця нацыі. Таленавіты майстар слова адлюстраваў у сваіх творах самыя высокія чалавечыя пачуцці, мудрасць і найлепшыя рысы характару беларусаў, шчырую любоў да роднай мовы. Жыццё і літаратурная дзейнасць нашага выдатнага земляка — прыклад самаадданага служэння народу і Айчыне. А яго творчая спадчына па праве лічыцца крыніцай духоўнасці і натхнення для многіх пісьменнікаў.

Упэўнены, урачыстыя мерапрыемствы будуць спрыяць захаванню, развіццю і папулярызацыі нацыянальнай культуры, умацаванню еднасці грамадства і ўслаўленню новых яркіх літаратурных талентаў.

Жадаю ўсім поспехаў, міру і дабрабыту!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка