26.02.2024 Новости
Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", Член Праўлення і Прэзідыума ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Уладзімір Гаўрыловіч абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання.
Ён – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, сакратар па Рэспубліцы Беларусь Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва, кіраўнік міжнароднага праекта "Берагі дружбы" па Рэспубліцы Беларусь, галоўны рэдактар міжнароднага альманаха "Літара. Литера. Лицера", абласнога альманаха "Літаратурная Гомельшчына", празаік, публіцыст, драматург.
Калегі-пісьменнікі ад усёй душы віншуюць Уладзіміра Гаўрыловіча, жадаюць апраўдаць аказаны выбаршчыкамі давер, спадзяюцца, што на гэтай пасадзе беларускі майстар слова ўнясе прыкметны ўклад у стварэнне ўмоў для далейшага развіцця літаратуры рэспублікі.
Прэзідыум ГА "СПБ"