12.02.2024 Новости
110-годдзе з дня нараджэння паэта Валянціна Таўлая адзначылі ў СШ № 4 г. Баранавічаў, дзе знаходзіцца музей імя славутага земляка. Сярод ганаровых гасцей – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Раіса Раманчук і Таццяна Яцук.
Фонд музея ўключае ў сябе больш за 1180 музейных прадметаў асноўнага фонду і 450 навукова-дапаможнага. У музеі створаны ўсе ўмовы для поўнай захаванасці экспанатаў. У аснове экспазіцыі фондавыя калекцыі. Роўна 32 года назад музей заснавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Яхант. Яе справу працягвае Ніна Шавель.
Падчас свята гучалі вершы ў выкананні юных дэкламатараў, прысвячэнні паэту, успаміналіся факты з біяграфіі Валянціна Таўлая.
Пра повязь часоў, захаванне спадчыны праз свае врешы і ўспаміны распавядалі школьнікам паэты – Раіса Раманчук і Таццяна Яцук
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси