Няма паэта без Радзімы


Няма паэта без Радзімы

09.02.2024                                                          Новости


Над гэтым тэмай разважалі творчыя госці літаратурнай гасцёўні «Аўтограф» Леанід Багдановіч, Вольга Сакалова, Яўген Хвалей, Васіль Шырко.

Задала тон літаратурнай імпрэзе вядучая паэтэса Іна Фралова. Напачатку прагучаў верш, прысвечаны малой Радзіме пасля Іна Мікалаеўна згадала вядомых асоб Вілейшчыны.

Вольга Сакалова распавяла пра лагер смерці «Азарычы», які падчас Вялікай Айчыннай карнікі ўтварылі побач з яе роднай вёскай Холмай. І прачытала знакаміты верш «Зінка»  Юліі Друнінай. Некалькі слоў сказала пра таленавітага земляка – мастака і графіка Аляксандра Ісачова.

Васіль Шырко пачаў свой выступ радкамі славутага земляка-байкапісца Кандрата Крапівы, прачытаў верш «Падаюць сняжынкі» Паўлюка Труса, згадаў і Алеся Якімовіча. Падзяліўся цікавымі выпадкамі падчас працы на тэлебачанні. Коратка прадставіў свае новыя кнігі.

Падтрымаў рэй і Яўген Хвалей. Радкі «Мой родны кут, як ты мне мілы» зал падхапіў адразу. Яўген Іванавіч цытаваў і ншыя творы знакамітага песняра – Якуба Коласа. Пасля адказваў на шматлікія пытанні. Гучала і ўласная паэзія аўтара.

Для Леаніда Баглановіча вядучая літаратурнай пляцоўкі падрыхтавала пліц-апыт. Пасля адказу на пытанні, паэт звярнуўся да лірыкі.

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси