01.02.2024 З юбілеем!
2 лютага адзначае 80-гадовы юбілей вядомы пісьменнік Іван Іванавіч Капыловіч. Сардэчна віншуем нашага калегу з гэтай адметнай датай!
Нарадзіўся будучы пісьменнік у в. Забалацце Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Служыў у Савецкай арміі. Працаваў у рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1981 г. Аўтар многіх кніг апавяданняў, аповесцей, раманаў. У тым ліку: “Сонца садзіцца ў травы”, “Два дні ў лютым”, “Асенні гром”, “Сны не вяртаюцца”, “Імянны гадзіннік”, “Пасынак”, “Правінцыялка”, “Калі трэба жыць”, “Ураган”, “ Крумкач” і інш. Выступае ў друку таксама і як паэт.
Шчыра жадаем шаноўнаму Івану Іванавічу добрага здароўя, даўгалецця, новых творчых удач!
Прэзідыум ГА “СПБ”