«Папяровы бусел» запрашае ў палёт


«Папяровы бусел» запрашае ў палёт

29.01.2024                                                          Конкурс


Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” запрашаюць да ўдзелу ў рэспубліканскім гумарыстычным конкурсе “Папяровы бусел”.

Ён праводзіцца трэці раз з мэтай папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры, а таксама пошуку і заахвочвання аўтараў, якія працуюць у гумарыстычным жанры.

На конкурс прымаюцца раней нідзе не надрукаваныя  працы аўтараў, не маладзейшых за 18 гадоў, грамадзян Рэспублікі Беларусь, на 2 мовах (беларускай ці рускай). Не прымаюцца творы, што занялі прызавая месцы ў іншых творчых конкурсах, а таксама творы аўтараў, што атрымалі Гран-пры мінулых сезонаў конкурсу “Папяровы бусел”.

Працы прымаюцца з 13 лютага 2024 г. па 10 мая 2024 г. у намінацыях: проза (апавяданне, абразкі, афарызмы) да 10 000 знакаў; паэзія (байка, пародыя, верш).

На электронны адрас Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ tatiana.demidovich@gmail.com разам з творам патрэбна даслаць кароткую біяграфію,  дату стварэння твора, кантактныя даныя.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах. Аўтар, якія атрымае Гран-пры, будзе ўзнагароджаны памятнай статуэткай, граматай і прызам, 3 лаўрэаты – памятнымі дыпломамі і бясплатнай падпіскай на 3 месяцы на “ЛіМ”. Творы пераможцаў на беларускай мове будуць надрукаваны ў газеце «Літаратура і мастацтва».Спяшайцеся ўдзельнічаць!

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси