Жыццёвая энергія - любімай справе…


Жыццёвая энергія - любімай справе…

16.11.2023                                                          Новости


Легендарны старшыня “Астрамечава”,  член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі, доктар эканамічных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксей Сцяпанавіч Скакун прыняў удзел  у сустрэчы з ветэранамі і заслужанымі работнікамі АПК, якая прайшла ў Жабінцы.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Валянцін Зайчук, старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Аляксей Кузьміч, прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, кіраўнікі буйных гаспадарак рэгіёна, прафсаюзных арганізацый.

 “Гады нястрымна ляцяць у заўтрашні дзень. У гэтым імклівым палёце мы аддаём сваю жыццёвую энергію любімай справе ды неўпрыкмет старэем, а наўкол набірае сілу моладзь, здольная падхапіць эстафету", -  прызнаецца вядомы аграрый (“Астрамечава ў віры жыцця”, зборнік “Літаратурная прастора Брэстчыны”).


Падчас шматлікіх сустрэч з моладдзю Аляксей Сцяпанавіч не раз падкрэсліваў, што “будучыня вырастае з сучаснасці, а сучаснасць - з мінулага, таму вельмі важна не выпускаць з рук сцяг перамог сваіх папярэднікаў”. 


Сімвалічна, што ў эты дзень ў ліцэі Жабінкі адбылося ўрачыстае адкрыццё групы аграрнай накіраванасці. “Спадзяюся, што нашы ўнукі прадоўжаць добрыя справы дзеля нашага  агульнага дома - Беларусі, дзеля  нашай пладавітай зямлі…” – прызнаецца Аляксей Скакун.


Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Фота: абласная газета “Заря”, раёная газета “Сельская праўда”

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси