
16.11.2023 Новости
Пісьменнікі Міншчыны шчыра і сардэчна віншуюць з 85-гадовым юбілеем свайго калегу, паэта Уладзіміра Міхайлавіча Ласенку. Гэта чалавек, які значную частку свайго жыцця прысвяціў службе ва ўзброеных сілах, доўгі час працаваў галоўным спецыялістам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Але пад ваенным кіцелем сапраўднага палкоўніка заўсёды пульсавала душа паэта-лірыка. І тэматыка яго вершаў шматгранна – гэта гісторыя і памяць, боль і каханне, сяброўства і сумленнасць… Яны пранікнуты духам патрыятызма і любові да Радзімы.
Жадаем Уладзіміру Міхайлавічу добрага здароўя, бодрасці духу, дабрабыту і творчага настрою!
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. М. Крыванос