Вянок сяброўства


Вянок сяброўства

14.11.2023                                                          Новости


Дэлегацыя літаратараў Міншчыны прыняла ўдзел у свяце беларуска-малдоўскага ўзаемаразумення “Вянок сяброўства”, якое прайшло 11 лістапада ва Уздзе Мінскай вобласці.

Гасцей цёпла сустракалі ў раённым Доме культуры. Афіцыйна свята адчыняў старшыня таварыства дружбы Беларусь-Малдова, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь (2017 – 2021 гг) Віктар Сарачан.

А вось канцэртную праграму пачынала сваім прывітальным вершам паэтэса з Дзяржынску Людміла Круглік. Таксама са сцэны прагучалі выршы уздзенскай пісьменніцы Галіны Нічыпаровіч. Творчая праграма свята была разнабаковай і цікавай, выступалі беларускія і малдоўскія калектывы: “Зорыле”, “Вясёлка”, “Плай”, “Крынічанька” і іншыя. Кульмінацыйным стаў момант перадачы старшынёй таварыства дружбы Беларусь-Малдова Віктарам Сарачанам і першым намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аленай Стэльмах сімвалічнага “Вянка сяброўства” намесніку старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта Анжэле Жандармавай.

Несумненна, у наступным годзе свята знойдзе новую прапіску, а гасцінная Уздзеншчына застанецца ў памяці ўсіх сёлетніх удзельнікаў.

 

Прэс-служба

Мінскага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі