04.11.2023 Новости
Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’яўляе літаратурны конкурс, прысвечаны 80-годдзю вызвалення г. Мінска і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні, студэнты, моладзь ад 12 да 30 гадоў.
На разгляд прымаюцца творы шырокай тэматыкі, прысвечаныя як гераічнаму мінуламу, так і сягонняшняму дню – мужнасці абаронцаў і вызваліцеляў, мірнаму часу, стваральнай працы, шчаслівай будучыні, сяброўству, супрацоўніцтву, вучобе і добрым справам дзяцей і моладзі, якія ганарацца сваімі мужнымі дзядамі і прадзедамі.
Конкурс праводзіцца ў намінацыях:
– “Малая проза” (апавяданне, навела, эсэ);
– “Паэзія” (не болей як 3 вершы, адна паэма);
– “Публіцыстыка” (нарыс, артыкул, рэпартаж, інтэрв’ю).
Творы на беларускай або рускай мовах прымаюцца да 20 мая 2024 года.
Работы, набраныя на камп’ютары, дасылаць на адрас: 220034, Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5, пакой 308. МГА СПБ. Або на электронную пошту: mgo-oo-spb@mail.ru
Вынікі конкурсу будуць абвешчаны на ўрачыстым творчым свяце ў чэрвені. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы, памятныя сувеніры і падарункі. Лепшыя творы будуць прапанаваны ў друк.
Тэлефоны для даведак: 343-18-18; 392-59-06; 392-59-07.
Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі М. П. Пазнякоў
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси