
25.09.2023 Новости
Літаратурная гасцёўня МГА СПБ “Аўтограф” пачала працу ў новым навучальным годзе. Госцем першага пасяджэння быў запрошаны пісьменнік Уладзімір Тулінаў.
Творчы кіраўнік літаратурнай пляцоўкі паэтэса Іна Фралова распавяла пра найбольш буйныя літаратурныя святы, якія праходзілі нядаўна. А пасля прадаставіла творчага госця. І зрабіла кароткі агляд кніг пісьменніка. Асаблівую ўвагу Іна Мікалаеўна засяродзіла на кнізе “Гвардзейцы Гіпакрата”, у якой асноўнай з’яўдяецца тэма – жанчына на вайне. А прататыпам галоўнай гераіні, ваеннага медыка, стала маці Уладзіміра Максімавіча.
Уладзімір Максімавіч распавёў пра сваю творчасць, калег па пяры. Падзяліўся ўспамінамі пра маці.
Наогул, тэма вайны і зараз хвалюе пакаленне сучаснай моладзі. Юнакі і дзяўчаты адгукнуліся на прапанову Іны Мікалаеўны падключыцца да размовы, згадаць свае сямейныя гісторыі, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай.
На заканчэнні мерапрыемства Іна Фралова прачытала ўласны верш пра спаленую фашысцкімі карнікамі вёску Шунеўка.
Ганна Старадуб