
22.09.2023 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар Цэнтра ганчарства ў в.Гарадная, што на Століншчыне, Васіль Андрэевіч Казачок прыняў удзел у выставе рамёства на свяце «Дзень народнага адзінства» у Баранавічах, пазнаёміў гасцей мерапрыемства са сваёй творчасцю і Гараднянскай керамікай.
А яшчэ падзяліўся ўражаннямі ад паездкі на Дзень беларускага пісьменства ў горад Гарадок Віцебскага раёна, назва якога такая сугучная з яго роднымі мясцінамі.
Паэт захапляецца тым, як «шчодрыць талентамі зямля» беларуская! Пра гэта сведчаць выставы рамёстваў, якія ладзяцца ў розных куточках нашай Радзімы. А яшчэ прыемна, што нашы людзі з «душою адкрытай» свята шануюць набыткі і дасягненні славутых майстроў, памяць продкаў,
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Васіль Казачок
Гарадок
Закрануў мне душу Гарадок –
Яркі, велічны край дзівосны:
Гаражанка і Бас-астравок,
І азёры, і гонкія сосны.
Дзе яшчэ больш сустрэнеш у нас
Краявіды такой прыгажосці?!
Крочыць скверам дасціпны Тарас
На Парнас, да Багоў у госці.
Шчодрыць талентамі зямля,
Партызанскаю славай спавіта.
Людзі ўсе тут з душою адкрытай:
Ад старога і да немаўля.
А былое ледзь толькі крані,
Зазірні да гісторыі ў госці –
Курганы, валуны-камяні
І рамёствы, рамёствы, рамёствы…
Хочаш – ткацтва сабе выбірай
Ці саломкай пляценне, ганчарства.
Тут багаты на таленты край,
Тут славутых майстроў валадарства.
Беларушчыны нашай выток,
Горад славы, любві, прыгажосці.
Так, нібыта з сяброў кагосьці,
Запрасі да сябе, Гарадок!