22.09.2023 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Ляшук правяла сустрэчу з пагранічнікамі на заставах Пінскага пагранічнага атрада ў Столінскім раёне. Яна была прымеркавана да Дня народнага адзінства.
Марыя Іванаўна расказала пра свой жыццёвы і творчы шлях. У апавяданнях пісьменніца закранае лёсы землякоў, іх надзёныя спадзяванні і радасці, духоўныя набыткі. У вайскоўцаў была пагчымасць пазнаёміцца з кнігай Марыі Ляшук “Сквозь зимы и весны”, пагартаць выданне і задаць пытанні.
Доўгая праца на пасадзе галоўнага рэдактара газеты “Пінскі веснік” і жыццёвы вопыт прывялі Марыю Іванаўну да высновы, што ў чалавека нічога няма даражэйшага за Радзіму. Пісьменніца шчыра падмацоўвала свае перакананні рэальнымі гісторыямі з жыцця.
Распавяла пісьменніца і пра гістарычную аснову Дня народнага адзінства, выказала сваё меркаванне пра нашу мінуўшчыну і будучыню.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Фота карэспандэнта газеты “Навіны Палесся” Людмілы Каспяровіч
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси