З 10 па 12 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь будзе працаваць вялікая група пісьменнікаў Башкартастана. У Мінску і Мінскай вобласці пройдуць Дні башкірскай літаратуры.
У госці да беларусаў прыедуць 13 паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў, публіцыстаў з Уфы. Дэлегацыю ўзначальвае старшыня Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан Айгіз Баймухаметаў. Аўтарытэтны башкірскі грамадскі і літаратурны дзеяч, з’яўляецца і галоўным рэдактарам рэспубліканскага часопіса «Шонкар». За заслугі ў літаратуры адзначаны званнем заслужанага работніка культуры Рэспублікі Башкартастан, а таксама званнем лаўрэата Дзяржаўнай маладзёжнай прэміі імя Шайхзады Бабіча.
У склад дэлегацыі ўваходзяць Танзіля Даўлетбердзіна, Іскандэр Хасанаў, Руслан Сулейманаў, Святлана Чураева, Мунір Кунафін, Міляўша Хабілава, Гульназ Кутуева, Ларыса Абдуліна, Юрый Гарухін, Зульфія Хананава, Зухра Буракаева, Кадзім Аралбаеў. Пісьменнікі сустрэнуцца з беларускай літаратурнай моладдзю, наведаюць рэдакцыі беларускіх грамадска-палітычных і літаратурна-мастацкіх медыя, пабываюць у літаратурных музеях Мінска. А самае галоўнае — выступяць перад беларускімі чытачамі ў самых розных аўдыторыях.
Сяргей ШЫЧКО
Источник: https://zviazda.by/be/news/20230922/1695362757-u-belarusi-proyduc-dni-bashkirskay-litaratury
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси