
21.09.2023 Новости
Напярэдадні Дня бібліятэк, Шклоўская раённая бібліятэка адзначыла свой 100-гадовы юбілей. На ўрачыстае мерапрыемства, што праводзілася ў РДК, была запрошана член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтка, дзіцячая пісьменніца Жанна Міус. Яна павіншавала са святам сваіх сяброў-бібліятэкараў і чытачоў-шклаўчан, што прыйшлі адсвяткаваць разам з любімай бібліятэкай. У сваёй віншавальнай прамове Жанна Віктараўна між іншым адзначыла, што шмат гадоў запар прымае ўдзел у яркім, самабытным фестывалі “Александрыя збірае сяброў” і нязменна знаходзіць тут новых чытачоў, прыхільнікаў яе творчасці. Яна таксама падаравала бібліятэцы свае кнігі для ўсіх узроставых катэгорый (зборнікі паэзіі, дзіцячыя кнігі). І яшчэ падчас выступлення на галоўнай сцэне Жанна Віктараўна правяла імгненную латарэю “шчаслівы кніжны выпадак” і ўручыла маленькім чытачам два часопісы “Качели” (№6 і №8 2023 г.) з вершамі і казкай пісьменніцы. Шчасліўчыкамі аказалася сям’я Гарцуевых, якія шмат часу сябруюць з раённай бібліятэкай і актыўна ўдзельнічаюць у шматлікіх цікавых і пазнавальных мерапрыемствах.
Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ