Свята паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну» на Магілёўшчыне


Свята паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну» на Магілёўшчыне

21.09.2023                                                          Новости


У Краснаполлі адбылося V рэгіянальнае свята паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну».
Свята арганізуецца штогод сектарам культуры Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта і дзяржаўнай установай культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Краснапольскага раёна” разам з Магілёўскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2023 годзе яно прысвечана Году міра і стварэння, а таксама 105-годдзю Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Ткачова.


У межах свята арганізавана работа творчай паэтычнай пляцоўкі па абмену вопытам, у якой прынялі ўдзел 20 паэтаў з 6 раёнаў Магілёўскай вобласці, у тым ліку таленавітая паэтка Касцюковіцкай зямлі, член Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Наталля Азаранка.


Свята пачалося з гімна, словы якога менавіта для гэтага свята напісала Наталля Азаранка. У межах свята прайшоў конкурс аўтарскіх вершаў пад назваю “Малой Радзіме прысвячаю… ”. Ён праводзіўся па трох намінацыях: “Аляксею Васільевічу Пысіну прысвячаю…”, “Ганаруся малой Радзімай сваёй…”, “Вольная тэма”.


У конкурсе прынялі ўдзел 26 паэтаў з Краснапольскага, Касцюковіцкага, Слаўгарадскага, Дрыбінскага, Клімавіцкага, Горацкага і Крычаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, 22 з якіх на паэтычным свяце “Вянок Аляксею Пысіну” былі ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеней.


Адметнай рысай свята стала правядзенне літаратурнай гасцёўні “Паэзія – вялікі дар…” на тэрыторыі аграсядзібы “Маяк”, што дало гасцям свята магчымасць бліжэй пазнаёміцца са славутасцямі Краснапольскага раёна.

Прэс-служба Магілёўскага абласнога

аддзялення СПБ