Літаратурны конкурс апавяданняў «Звязды» працягваецца! Паважаныя аўтары!


Літаратурны конкурс апавяданняў «Звязды» працягваецца! Паважаныя аўтары!

15.09.2023                                                          Новости


Запрашаем прыняць удзел у літаратурным конкурсе апавяданняў газеты «Звязда». У гэтым конкурсе ўдзельнічаюць і вядомыя майстры слова, і пачаткоўцы. Стылі дасланых твораў могуць быць розныя: як апавяданні, напісаныя ў традыцыйным рэчышчы, так і «пошукавая» проза – апошняе асабліва актуальна для маладых аўтараў.


Калі вы ўжо ўдзельнічалі ў «звяздоўскім» конкурсе апавяданняў раней, можаце даслаць свае творы зноў – сярод аўтараў ёсць неаднаразовыя ўдзельнікі і пераможцы.


Творы на літаратурны конкурс апавяданняў газеты «Звязда» можна дасылаць у электронным выглядзе на пошту іnfо@zvіаzdа.bу альбо на адрас: газета «Звязда», вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, Мінск, 220013. Пазначце на лісце «На літаратурны конкурс» і дадайце звесткі пра сябе: сапраўдныя прозвішча і імя, дакладны паштовы адрас, кантактны тэлефон і поўныя пашпартныя даныя — нумар, кім і калі выдадзены пашпарт, асабісты нумар (для ганарару).


На конкурс прымаюцца творы на беларускай мове, якія раней нідзе не друкаваліся, аб’ёмам да 10–12 тысяч знакаў (з прабеламі).


Найлепшыя творы ўбачаць свет на старонках «Звязды». З ліку апублікаваных аўтараў будуць вызначаны пераможцы.


Поспехаў вам у стварэнні цікавых і разнастайных твораў!