
01.09.2023 Віншуем
Калегі па пяру шчыра і сардэчна віншуюць Дашкевіч Таццяну Мікалаеўну з 55-гадовым юбілеем.
Таццяна Мікалаеўна – рэдактар аддзела прозы рэдакцыі часопіса “Нёман”, разнастайны ў творчасці чалавек – публіцыст, празаік, паэтэса, дзіцячы пісьменнік. А яшчэ – яна адметны паэт-песеннік, аўтар-выканаўца. На вершы Т. Дашкевіч напісана нямала песен, якія выконваюць вядомыя эстрадныя спевакі Беларусі і Расіі.
Жадаем Таццяне Дашкевіч моцнага здароўя, творчага натхнення і дабрабыту!
З павагай,
старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. М. Крыванос