Перастала біцца сэрца Івана Цітаўца


Перастала біцца сэрца Івана Цітаўца

28.08.2023                                                          Спачуваем


27 жніўня  перастала біцца сэрца выбітнага паэта-песенніка Івана Васільевіча Цітаўца. (7 красавіка 1936 г. ) (на самай справе 1 красавіка 1935 г.) Нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Вязок Крупскага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў пасля заканчэння сямігодкі. Закончыў Маскоўскі індустрыяльна-пэдагагічны тэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Па адукацыі — інжынэр-механік. Працаваў на будоўлях, заводах і амаль 30 гадоў — педагогам.

Аўтар амаль 500 песень, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі "Залаты купідон" l ступені.

Ганаровы грамадзянін Крупскага раёна.

Аўтар кніг: "Дзіўная старана", "Сполохи" (абедзве выйшлі ў 1996 г. ), "Квітней, Беларусь!" (2005), "Далёкая вясна" (2010), "Вішня белая" (песні і вершы, 2010), "Неразгаданы круг" (песні, 2011), "Васільковая краіна" (песні для дзяцей, 2013)

Песні на яго вершы выконвалі Якаў Навуменка, Уладзімір Правалінскі, Уладзімір Яскевіч, Ірына Дарафеева, Леанід Нікольскі, Іван Краснадубскі, Святлана Суседчык, Валянціна Карэлікава,  Валянцін Кірыленка, Валянціна Альшанская і многія іншыя.  Народны хор імя Цітовіча, ансамблі: "Свята", "Бяседа", "Церніца", "Вербніца", "Крупчанка" і іншыя.

Іван Васільевіч вельмі ганарыўся, што яго песні спяваюць Іосіф Кабзон і Мікалай Гнацюк.

З Ігарам Лучанком яны напісалі больш за 30 песень.

Створанае ім будзе яшчэ многія гады радаваць шматлікіх чытачоў і слухачоў.

 

Саюз пісьменнікаў Беларусі